Асноўныя тэмы:
Новыя крыніцы паставак нафты. Урадавая дэлегацыя абмяркуе дагавор аб імпарце сыравіны з Казахстана.
Дэфіцыту няма. «Белнафтахім» пракаменціраваў інфармацыю аб абмежаванні продажаў паліва на запраўках.
Жыллё стане больш даступным. Праекты ўказаў аб iпатэцы i будаўнічых зберажэннях плануецца ў бліжэйшы час унесці на разгляд Прэзідэнту.
Знізіць нагрузку на школьнікаў. Мінадукацыі разглядае магчымасць сумяшчэння выпускных экзаменаў з ЦТ.
Літаратурныя прэзентацыі, аўтограф-сесіі і творчыя сустрэчы – XXVII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася ў Мінску.
У форме васілька. Сталі вядомыя падрабязнасці праекта новага выставачнага комплексу.
Служыў тэатру да апошняга... Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Барыс Луцэнка.
Як працавала рыдыё ў гады вайны? Трэці вечар юбілейнага праекта канала «Культура» сёння ў Купалаўскім музеі.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.