Падзяліцца:
«Радиофакт» с Еленой Демидович, 20.05.2025
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 20.05.2025
«Радиофакт» с Еленой Демидович, 20.05.2025

Асноўныя тэмы:

Беларусь і Краснаярскі край Расіі маюць патэнцыял для больш эфектыўнага супрацоўніцтва. Прадстаўнічая дэлегацыя Сібірскай федэральнай акругі Расіі гэтымі днямі знаходзіцца ў нашай краіне. Адбыліся перамовы з Прэзідэнтам Беларусі і ва ўрадзе.

Кропка апоры на Блізкім Усходзе. Аляксандр Лукашэнка таксама правёў перамовы з наследным прынцам Султаната Аман. У Міністэрстве замежных спраў падпісана міжурадавае пагадненне аб стварэнні сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях Мінска і Маската.

Арганізацыю і правядзенне ЦТ і ЦЭ у нашай краіне абмеркавалі на пасяджэнні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў.

Вымярэнні на ўсе часы, для ўсіх людзей – пад такім дэвізам сёння праходзіць Сусветны дзень метралогіі.

Беларусь на міжнародным музычным конкурсе «Інтэрбачанне-2025» прадставіць Насця Краўчанка.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: