Асноўныя тэмы:
Размеркаванне арэнднага жылля, увядзенне абмежаванняў для іграманаў і стварэнне ў Беларусі нацыяналага аэракасмічнага агенцтва. Гэтыя і іншыя тэмы абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці на нарадзе Прэзідэнта з кіраўніцтвам Саўміна.
Лічбавізацыя бізнесу, сумяшчэнне кар'еры і мацярынства, жаночы погляд на гасціннасць і сферу паслуг. У Мінску праходзіць II Рэспубліканскі форум жанчын-прадпрымальніц. Пляцоўка сабрала больш за 350 удзельніц.
20% насельніцтва Беларусі – гэта дзеці, дабрабыт юных грамадзян замацаваны ў Канстытуцыі. Маштабныя мерапрыемствы да Дня абароны дзяцей ладзяцца ў рэгіёнах.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.