Асноўныя тэмы:
Аб перспектывах інавацыйнага развіцця Беларусі гаварылі ў Мінску. Дэпутаты наведалі Мінскі гарадскі тэхнапарк.
Пачаў вяшчанне новы тэлеканал «Саюзны». Ён прыйшоў на змену тэлеканалу «БелРос».
У Беларусі з пачатку 2026 года зарэгістравалі больш як 3 тысячы злачынстваў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Стан кіберзлачыннасці абмеркавалі ў сталіцы.
Здароўе нацыі – адказнасць кожнага. Грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» запускае новы маштабны праект, накіраваны на дэмаграфічную бяспеку, прафілактыку захворванняў і прапаганду моды на здаровы лад жыцця.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.