Асноўныя тэмы:
Знешнеэканамічная дзейнасць і інвестыцыі ў Беларусь. Пытанні дзейнасці Нацбанка ў кантэксце задач эканамічнага развіцця краіны абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці.
Дэпутаты Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі рыхтуюцца да маштабнага беларуска-расійскага патрыятычнага форуму «Вялікая спадчына». Ён пройдзе на базе мемарыла «Брэсцкая крэпасць-герой».
Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў Беларусі праходзяць урачыстыя цырымоніі ўручэння маладым людзям пашпартоў. Адну з іх правялі ў Савеце Рэспублікі.
АСВОД заклікае беларусаў не выходзіць на лёд. У сувязі з пацяпленнем гэта можа быць небяспечным.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.