Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Інданезія. У праграме – перагаворы з Прэзідэнтам гэтай краіны ў вузкім і пашыраным складах.
Ключавыя этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці, сучасныя выклікі і ролю моладзі ў захаванні гістарычнай памяці абмеркавалі ў Мінску падчас круглага стала «Суверэнная Беларусь: адказнасць за мінулае, стабільнасць у сучаснасці, упэўненасць у будучыні».
У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце запусцілі чат-бот на базе штучнага інтэлекту, які дапамагае абітурыентам. Віртуальны памочнік працуе кругласутачна.
Міліцыя і ўнутраныя войскі Беларусі пяройдуць у Дзень Незалежнасці на ўзмоцнены рэжым нясення службы. На масавых мерапрыемствах будуць дзяжурыць супрацоўнікі ў форме і ў цывільным адзенні, усталююць КПП.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.