Асноўныя тэмы:
Пекін можа заўсёды разлічваць на Беларусь у патрэбны момант. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая.
Дэлегацыя Міністэрства замежных спраў Беларусі наведае Нью-Ёрк, дзе прыме ўдзел у мерапрыемствах тыдня высокага ўзроўню 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у выбарчых акругах. Увага – вывучэнню сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай сітуацыі, сельскагаспадарчай тэматыцы і падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезону.
Міністэрства ўнутраных спраў запусціла ў тэставую эксплуатацыю чат-бот «Мы заўсёды побач» у мэсанджары Telegram.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.