Асноўныя тэмы:
Лічбавыя інструменты пашырэння экспарту абмеркавалі прадстаўнікі бізнесу на форуме ў Мінску. Беларуская гандлёва-прамысловая палата арганізавала дзелавы форум.
Развіццё экспартнага патэнцыялу – адзін з ключавых драйвераў эканомікі краіны. У Беларусі стартаваў 20-ты рэспубліканскі конкурс «Лепшы экспарцёр 2025 года».
Аб прыцягненні кітайскіх турыстаў у Беларусь ішла размова ў Пекіне. Пасол нашай краіны ў Кітаі сустрэўся з шэрагам турыстычных кампаній.
Пытанні аздараўлення і летняга адпачынку дзяцей – на кантролі ведамстваў і структур. Сярод прыярытэтаў – сацыяльная абарона і падтрымка найбольш неабароненых катэгорый.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.