Падзяліцца:
«Радиофакт» с Еленой Лычагиной, 8.07.2026
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 08.07.2026
«Радиофакт» с Еленой Лычагиной, 8.07.2026

Асноўныя тэмы:

Прэзідэнт Беларусі правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Узбекістана, які наведае нашу краіну з афіцыйным візітам. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы яго ўмацавання ў розных сферах.

Асобныя пытанні развіцця Магілёўскай вобласці абмеркаваны на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі. У прыватнасці, гаварылі аб перспектывах холдынгаў Адміністрацыі Прэзідэнта і аб пашырэнні Дрыбінскага раёна.

Беларусь і Кітай маюць намер умацоўваць супрацоўніцтва ў адукацыі, медыцыне, народнай дыпламатыі. У Мінску з візітам намеснік старшыні Кітайскага камітэта Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве.

У Беларусі прэзентавалі тры новыя выданні аб Вялікай Айчыннай вайне. Кожнае па-свойму ўнікальнае, а кніга «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Успомнім усіх» – гэта яшчэ і знакавая нацыянальная акцыя.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: