Падзяліцца:
«Радиофакт» с Еленой Лычагиной, 9.12.2025
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 09.12.2025
«Радиофакт» с Еленой Лычагиной, 9.12.2025

Асноўныя тэмы:

Праект дэкрэта Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб бюджэце на 2026 год разгледзяць у Маскве на пасяджэнні сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. На парадку дня таксама план міжнароднай дзейнасці на наступны год.

Еўразійскую мадэль бяспекі, як альтэрнатыву еўрапейскай, абмеркавалі на сумесным пасяджэнні Савета і плянарнага пасяджэння Парламенцкай асамблеі АДКБ.

Новую Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года прынялі ў Беларусі. На яе аснове сфарміравалі праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-30 гады.

Сёння – Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй. Канвенцыя ААН супраць карупцыі ўступіла ў сілу ў 2005-м і абавязала краіны абвясціць крымінальным злачынствам хабар, крадзеж бюджэтных сродкаў і адмыванне карупцыйных даходаў.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: