Асноўныя тэмы:
Падведзены вынікі конкурсу «Лепшы экспарцёр 2019 года». Пераможцамі сталі 22 прадпрыемствы.
Больш за 30 арганізацый аграрнай сферы прымуць удзел у першай віртуальнай выставе Made in Belarus #AgroFood. Прымеркаваны да выставы і Міжнародны аграрны анлайн-форум.
Кіраўніцтва і прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта працягваюць праводзіць выязныя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі. Сёння і заўтра яны пройдуць у Мінскай і Брэсцкай абласцях.
Таксама даведаемся, якія задачы ў новага навуковага савета па вірусалогіі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і раскрыем сакрэты актыўнага даўгалецця.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.