Асноўныя тэмы:
Развіццё паўднёва-ўсходніх раёнаў, добраўпарадкаванне і барацьба з каронавірусам – тэмы сустрэчы Прэзідэнта з актывам Магілёўскай вобласці.
Беларусь і Расія ўдасканаляць інфармацыйную сістэму для бесперабойных паставак беларускага харчавання.
Больш за 30 прадпрыемстваў аграрнай сферы прымуць удзел у першай віртуальнай выставе Made in Belarus #AgroFood.
Таксама даведаемся, як у нашай краіне развіваюць аднаўляльныя крыніцы энергіі, якія меры прымаюць на Беларускай чыгунцы, каб рабіць вандроўкі беларусаў не толькі камфортнымі, але і бяспечнымі, і якое абсталяванне дазволіць удасканаліць метэапрагнозы.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабяза, а таксама пра спорт і надвор'е.