Падзяліцца:
«Радиофакт» с Еленой Вахромеевой, 29.07.2020 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 29.07.2020
«Радиофакт» с Еленой Вахромеевой, 29.07.2020 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Захаваць краіну – найпершае і найважнейшае пытанне! Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі ведамстваў сістэмы гарантавання нацыянальнай бяспекі.

Падтрымка рэальнага сектара эканомікі і арыентацыя на патрэбы чалавека – у цэнтры ўвагі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2025 года.

У бліжэйшыя два гады ўсе шматдзетныя сем'і Беларусі пабудуць уласныя кватэры. Перад урадам пастаўлена задача – жыллёвае пытанне гэтай катэгорыі грамадзян вырашаць у першую чаргу.

Беларуская сістэма аховы здароўя спрацавала як адзінае цэлае і фактычна не дапусціла перагрузкі і неспрыяльнага развіцця падзей. Гэты тыдзень праходзіць пад знакам ушаноўвання медыкаў, якія змагаліся з COVID-19.

Падзяліцца гісторыяй малой радзімы і пазнаёміць з яе выбітнымі жыхарамі ў крэатыўнай форме. У Беларусі пачаўся конкурс пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю».

Лёгкая атлетыка ўсё бліжэй да аматараў спорту. Грандыёзнае шоў па штурханні ядра каля сталічнага Палацу спорту – як падрыхтоўка да Чэмпіянату Беларусі.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: