Асноўныя тэмы:
Напрамкі дзейнасці і кропкі росту для канкрэтных тэрыторый – у нашай краіне ідзе мэтанакіраваная работа па дасягненні мэтавых параметраў паскоранага развіцця гарадоў і раёнаў.
Стымуляванне развіцця экспартна арыентаванай вытворчасці і павышэнне прэстыжу айчынных вытворцаў на сусветным рынку – задача рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр».
Беларусь і Літва настроены на канструктыўны падыход у вырашэнні праблем – Міністр замежных спраў суседняй дзяржавы з рабочым візітам наведвае нашу краіну.
Таксама даведаемся пра вынікі шматіндыкатарнага кластэрнага абследавання хатніх гаспадарак з мэтай ацэнкі становішча дзяцей і жанчын у Беларусі, і якія галоўныя лейтматывы XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.