Асноўныя тэмы:
Выстава «Інапрам» працягваецца ў Екацерынбургу. Цэнтральнай падзеяй стала стратэгічная сесіія, удзел у якой прыняў прэм’ер-міністр Беларусі;
Сістэма падатковых органаў краіны пастаянна мадэрнізуецца. Адна з галоўных мэт – кантроль і удасканаленне якасці дзейнасці, якая праводзіцца;
У Мінску прайшоў другі беларускі маладзёжны парламенцкі форум. Ён сабраў 160 удзельнікаў з розных рэгіёнаў нашай краіны;
Беларускія аграрыі ўбралі амаль 65 працэнтаў азімага ячменю. Намалочана больш за 600 тысяч тон збожжа новага ўраджаю;
«Славянскі базар» стартаваў у Віцебску. У маштабным свяце сёлета ўдзел прымаюць прадстаўнікі 38 краін.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.