Асноўныя тэмы:
Беларусь-Лівія: ад шматгадовай дружбы да перспектыўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Прэзідэнт правёў перамовы з фельдмаршалам і вярхоўным галоўнакамандуючым Лівійскай нацыянальнай арміяй.
Мінск-Баку: калі закрытых тэм няма, а паказчыкі ўзаемнага гандлю маюць усе шанцы пабіць рэкорд. У Азербайджане з афіцыйным візітам парламенцкая дэлегацыя нашай краіны.
Айчынныя прадпрыемствы бяруць удзел у міжнароднай выставе прадуктаў харчавання ў Дубаі. На GULFOOD з'ехаліся 5500 удзельнікаў са 130 краін.
Дзень праваслаўнай кнігі пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы 21 лютага, у Дзень роднай мовы.
Адчуць водар надыходзячага свята у літаральным сэнсе: мамінымі пірагамі прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын частавалі салдат у Гродне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.