Асноўныя тэмы:
Кадравы дзень у Палацы Незалежнасці: абнавілася мясцовая вертыкаль улады, кіраўніцтва Банка развіцця і канцэрна «Беллеспаперапрам».
У Беларусі прайшлі выбары членаў Савета Рэспублікі восьмага склікання. З кожнай вобласці і горада Мінска былі абраныя па 8 чалавек. Яшчэ 8 чалавек прызначае Прэзідэнт.
Пазачарговы з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адбудзецца сёння. Каля 300 чалавек з усёй краіны абяруць дэлегатаў у склад Усебеларускага народнага сходу.
Развіваем экспартны патэнцыял: айчынныя вытворцы актыўна падаюць заяўкі на рэспубліканскі конкурс «Лепшы экспарцёр Беларусі 2023 года».
З-за пацяплення актыўнасць кляшчоў у апошнія гады на тэрыторыі Беларусі павялічылася. Раскажам аб прафілактыцы і лячэнні клешчавых інфекцый у людзей і хатніх гадаванцаў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.