Асноўныя тэмы:
Мінск выйшаў на сувязь з Байканурам. Прэзідэнт Беларусі анлайн паразмаўляў з удзельнікамі асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю. Стартуе карабель ужо заўтра.
Развіццё таварных рынкаў лекавых сродкаў дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама палітычныя, эканамічныя і гуманітарныя пытанні – у Мінску прайшло пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін Садружнасці.
У пятніцу ў новым складзе пачнецца першае пасяджэнне сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання.
У Беларусі з сённяшняга дня пачынаецца рэгістрацыя вучняў 11 класаў для праходжання цэнтралізаванага экзамену.
Школьнікі рыхтуюцца да вясновых канікулаў. Нашы карэспандэнты даведаліся, дзе і як змогуць адпачыць сталічныя вучні.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.