Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Генеральным сакратаром АДКБ Імангалі Тасмагамбетавым. На гэтым тыдні ў Мінску пройдзе саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Абнаўленне дыпламатычнага корпуса: прызначаны новыя Паслы Беларусі ў Кітаі, Інданэзіі, Зімбабве, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Сербіі.
Выбары у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца ў Адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі – 4 красавіка. Адпаведныя указы напярэдадні падпісаў Прэзідэнт.
Эфектыўная работа эканомікі забяспечыла рост рэальных даходаў насельніцтва. Асноўныя драйверы росту – прамысловасць, будаўніцтва і гандаль.
Міжнарадны фестываль «Лістапад» працягваецца ў Беларусі. Падчас форуму падпісана пагадненне аб стварэнні першага беларуска-кітайскага сумеснага кінапраекта.
Да Году міру і стварэння Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы распрацаваў праект «Літаратурныя ўніверсітэты».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.