Асноўныя тэмы:
Сяброўства, праверанае часам: у рамках рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнка і Сі Цзіньпіна.
У Дубаі працягваецца кліматычны саміт, а эксперты абмяркоўваюць яркае выступленне кіраўніка беларускай дзяржавы на форуме.
Амерыка ўмывае рукі і лёс Украіны прадвызначаны? Каментарый нарвежскага палітолага.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка з рабочым візітам наведвае Узбекістан. Сёння адбудзецца ўзбекска-беларускі бізнес-форум.
Больш за 600 навагодніх кірмашоў правядуць у Беларусі, першыя стартуюць ужо 8 снежня.
У Магілёве адкрыты новы дзіцячы дом сямейнага тыпу.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча працягвае праект «Вянок «Вянкоў», прысвечаны 110-годдзю з часу выдання адзінага прыжыццёвага зборніка паэта.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.