Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 1.02.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 01.02.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 1.02.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Менш за 2 тыдні застаецца да VI Усебеларускага народнага сходу. Ключавым дакументам для разгляду на ім стане Праграма развіцця Беларусі да 2025 года.

Адным са спікераў на народным веча будзе старшыня саюза юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» Андрэй Капыток. З ім – наша інтэрв'ю.

Паліцыя Бруселя разагнала несанкцыянаваную акцыю пратэсту супраць каранцінных мер, незадаволеныя ўкраінцы усё менш спадзяюцца, што ўлада іх пачуе... Замежныя навіны – у нашым аглядзе.

У Беларусі прышчапілі звыш за 10 тысяч медработнікаў. На чарзе – настаўнікі, сацыяльныя работнікі, прадстаўнікі іншых прафесій, звязаных з павышанай рызыкай інфіцыравання каранавірусам.

Больш за 280 магіляўчан летась бясплатна атрымалі новыя прафесіі па накіраванні службы занятасці. Прыярытэт рабіўся на найбольш запатрабаваных спецыяльнасцях на рынку працы.

Новы музей адкрылі ў Брэсцкай крэпасці пасля рэстаўрацыі. Абноўлены форт №5 турысты ўбачаць дзякуючы праекту Саюзнай дзяржавы.

«Каб чалавек жыў як чалавек» – у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць выстава, прысвечаная 100-гадовым юбілеям Івана Шамякіна і Івана Мележа.

Прадстаўнікі 11 краін выступілі на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў «Раўбічах». Сярод прызёраў ёсць і беларускія фрыстайлісты.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: