Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 1.03.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 01.03.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 1.03.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае праводзіць выязныя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у рэгіёнах. Больш шырока будуць практыкавацца сустрэчы з калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці.

Нарошчванне краінамі Захаду ваеннага патэнцыялу з'яўляецца пагрозай для Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ расказаў аб мерах процідзеяння.

Дзяржстандарт растлумачыў новаўвядзенні дзяржпраграмы па энергазберажэнні на пяцігодку.

Прадпрыемствы-рэзідэнты Свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» у 2020 годзе павялічылі аб'ёмы вытворчасці прадукцыі на 17%, стварылі больш за 200 новых працоўных месцаў.

Масавая вытворчасць вакцыны супраць каранавірусу «Спадарожнік-V» пачнецца ў Беларусі ў сакавіку-красавіку. Пробная партыя цяпер праходзіць выпрабаванні.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Журналістыка-Медыалогія-Настаўніцтва» пройдзе сёння ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Сёння пачынаеца прыём заявак на ўдзел у Х Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: