Асноўныя тэмы:
Больш за мільён школьнікаў сёння прыступяць да заняткаў. Асаблівасць сёлетняга навучальнага года ў Беларусі – першы ўрок правядзе Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Дзяржаўны школьны стандарт. Што ён прадугледжвае і якія навацыі Кодэкса аб адукацыі? Пра гэта і не толькі размова з намеснікам профільнага міністра.
Сабраць да школы трайнят – справа сур'ёзная. Што значыць для асобнай сям'і, калі ў першы клас ідуць адразу тры дзіцяці?
Навіны эканомікі: Беларусь можа замяшчаць імпартную прадукцыю штогод на $4-8 млрд. Тэматычны семінар для кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў прайшоў на базе Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Папулярнасць беларускіх тавараў расце ў розных рэгіёнах. Так, Арабскія Эміраты ўзмацняюць свае пазіцыі ў якасці камерцыйнага і транзітнага цэнтра нашай прадукцыі.
Навіны культуры: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы сёння адкрывае 103 тэатральны сезон. Традыцыйна першым паказам легендарны спектакль «Паўлінка».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.