Асноўныя тэмы:
Магчымасці рэалізацыі эканамічных праектаў абмеркаваны падчас Беларуска-азіяцкага форуму. Мерапрыемства прайшло ў расійскай сталіцы.
Беларусь і Казахстан прапрацоўваюць дарожныя карты супрацоўніцтва. З кіраўніком дыпмісіі Казахстана ў нашай краіне сустрэлася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Рэгістрацыя на ЦТ у лічбавым фармаце. Віцэ-прэм'ер расказаў, як ідзе сёлетняя ўступная кампанія.
Слуханні на тэму «Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення» пройдуць сёння ў парламенце.
Белдзяржуніверсітэт увайшоў у 1% лепшых ВНУ свету. Гэта лепшы вынік БДУ за ўсю гісторыю ўдзелу ў сусветным рэйтынгу QS.
Да Году народнага адзінства выдавецтва «Мастацкая літаратура» падрыхтавала шэраг кніжных праектаў. Адзін з іх – серыя «Нашы сімвалы».
Сёння ў Кобрыне стартуе фестываль «Вытокі». Ён аб'яднае людзей розных узростаў і інтарэсаў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.