Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 10.09.2020 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 10.09.2020
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 10.09.2020 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Прэзідэнт Беларусі сёння асабіста прадставіць цэнтральнаму апарату Генеральнай пракуратуры і абласным пракурорам новага кіраўніка стуктуры – Андрэя Шведа.

Якія найбольш важныя пытанні знаходзяцца зараз на разглядзе ў парламенце? Як грамадзяне могуць унесці свае прапановы па ўдасканаленні норм законаў? Інтэрв'ю з дэпутатам Ігарам Камароўскім.

Міжнародныя эксперты ў чарговы раз прааналізуюць бяспеку Беларускай АЭС. Сёння пройдзе чарговы раунд тэматычных відэаканферэнцый.

Гаспадаркі краіны наблізіліся да 8-мільённага рубяжу па намалотах збожжа. Якая роля на жніве сельскіх жанчын – распавёў намеснік профільнага міністра.

Мастацкія творы, прысвечаныя знакамітым дзеячам гісторыі і культуры Беларусі, можна пабачыць у мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва. Тут адкрылася выстава «Асветнікі зямлі беларускай».

Беларуская федэрацыя хакея працягне развіваць свой від спорту з новым старшынёй.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: