Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 10.09.2024
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 10.09.2024
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 10.09.2024

Асноўныя тэмы:

Заканадаўчая дзейнасць парламентарыяў і народная дыпламатыя: Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню Палаты прадстаўнікоў нарярэдадні адкрыцця дэпутацкай сесіі.

Беларусь прыхільная развіццю сяброўскіх адносін з В'етнамам. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам грамадскай бяспекі гэтай краіны.

Вялікае міжнароднае прадстаўніцтва, на парадку дня – пытанні, якія тычацца ўсёй еўрапейскай прасторы. У Мінску праходзіць кангрэс патрыятычных сіл «За мір і развіццё».

30 замежнікаў афіцыйна сталі грамадзянамі Беларусі. Урачыстая цырымонія прайшла ў сталічнай Ратушы.

Мэтанакіраванасць і баявы дух. У Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Міністэрства унутраных спраў стартаваў IV адкрыты турнір па тактычнай стральбе сярод аператыўна-баявых груп атрадаў міліцыі асобага прызначэння.

У Брэсце сёння пачынаецца міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа». Акрамя беларускіх калектываў гледачоў парадуюць госці з Азербайджана, Даніі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: