Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 11.03.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 11.03.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 11.03.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Міжнародны эканамічны форум да 30-годдзя СНД пачнецца сёння ў Маскве. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

Працягваецца падрыхтоўка да візіту прэм'ер-міністра Расіі ў Мінск. Чакаецца, што перамовы будуць прысвечаны стратэгіі двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва.

Каму давяраюць беларусы і каго б назвалі чалавекам года? Аналіз вынікаў маштабнага рэспубліканскага апытання ў нашым эфіры.

Развіццё гарадоў-спадарожнікаў Мінска абмеркавана на ўрадавым узроўні. Увага ўзвядзенню жылля і сацыяльнай інфраструктуры.

Замена тэхналогій на прагрэсіўныя, зніжэнне сабекошту прадукцыі, павялічэнне аб'ёмаў вытворчасці. Прамысловы гігант Беларусі «Магілёўхімвалакно» наведаў віцэ-прэм'ер.

У Беларусі зарэгістравана новае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Рух наперад». Яго мэта – кансалідацыя маладых людзей, якія жадаюць адзінства, незалежнасці і развіцця краіны.

«Прызванне – педагог». Анлайн-фестываль педагагічных ідэй у Гродне аб’яднаў больш за 300 ўдзельнікаў з Расіі, Беларусі, Казахстана і Малдовы.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: