Асноўныя тэмы:
Беларусь уваходзіць у чарговы этап электаральнай кампаніі: 12 сакавіка пачнецца вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу.
15 сакавіка ў нашай краіне адзначаць 30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Змены і дапаўненні, унесеныя ў апошнюю рэдакцыю дакумента ў 2022-ым годзе, сталі заканамерным вынікам палітычнага развіцця дзяржавы.
Сем дзён незабыўных эмоцый і новых знаёмстваў: у Сочы завяршыўся Сусветны фестываль моладзі. Беларуская дэлегацыя вярнулася з цэнтра «Сірыус».
Год якасці на айчынных вытворчасцях: на прыкладзе Слонімскага мясакамбіната прасочым крокі па павышэнні якасці.
Аўтаматызаваны банк даных «Кніга памяці» Рэспублікі Беларусь прэзентавалі ў Мінску. Гэта ўнікальны інфармацыйны рэсурс, які дазваляе знайсці месца пахавання сваякоў, азнаёміцца з фотаздымкамі магіл ахвяр вайны.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.