Асноўныя тэмы:
Задача партый – не раз'ядноўваць, а аб'ядноўваць грамадства, асабліва перад сучаснымі выклікамі і пагрозамі: вялікая размова з кіраўнікамі палітычных партый адбылася ў Палацы Незалежнасці.
Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кубы павінна адпавядаць узроўню палітычных адносін: узаемадзеянне дзвюх краін Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Кубы Мануэлем Марэра Крусам.
Беларусь-Кітай вачыма маладых: у Савеце Рэспублікі абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краін па лініі маладзёжнай палітыкі.
Сімвалічны старт будаўніцтву рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі дадуць сёння на суботніку ў Брэсцкай крэпасці.
Больш за 65 фруктова-ягадных культур высадзяць сёння ў Лунінецкім раёне ў рамках рэспубліканскай акцыі «Сад надзеі-2023». Беларускае радыё традыцыйна сярод арганізатараў.
Дзейнасць фонда Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва ўдасканальваецца, падыходы да заахвочванняў спецыяльнымі прэміямі дзеячам культуры і мастацтва, прэміямі «За духоўнае адраджэнне» і «Беларускі спартыўны Алімп» рэгулююцца. Адпаведныя ўказы падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.