Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 12.01.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 12.01.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 12.01.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакея. Размова ішла аб спорце і палітыцы.

Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу працуюць над прапановамі, якія паступілі ад грамадзян з усёй краіны. Аргкамітэт форуму атрымаў іх каля 17 тысяч.

Якія палітычныя і эканамічныя вектары развіцця павінна выбраць Беларусь сёлета? Адказы на актуальныя пытанні шукаем разам з палітолагам Аляксеем Дзермантам.

Некаторыя медыцынскія ўстановы краіны выходзяць з рэжыму інфекцыйных стацыянараў і вяртаюцца да звычайнага графіку работы.

Па якіх эскізах адноўлена нацыянальная святыня «Тураўскі крыж XII-XIII стагоддзяў»? Раскажуць аўтары ідэі – лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне».

3D-версія Дома Якуба Коласа – у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі пісьменніка рэалізавалі праект «Вяртанне цікавага экспаната».

Белдзяржфілармонія запрашае сёння на канцэрт, прысвечаны 80-годдзю заснавальніка і бяссменнага кіраўніка легендарнага ансамбля «Песняры» Уладзіміра Мулявіна.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: