Асноўныя тэмы:
Унікальная атмасфера творчага пошуку! У Віцебску афіцыйна адкрыўся XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар»;
Як змянілася Беларусь за апошнія 30 гадоў? За кошт чаго напоўніла рэальным зместам заяўлены суверэнітэт, як вырашала сацыяльна-эканамічныя праблемы? У «Радыёфакце» сучасны позірк на мінулыя дзесяцігоддзі;
Што важна для Беларусі ў міжнародным супрацоўніцтве? Пазіцыя нашай краіны агучана на палях Х Парламенцкага форуму БРІКС у Санкт-Пецярбургу;
Ці ёсць адзінства сярод членаў НАТА? Чым гучней заявы з трыбун, тым больш бачныя ўнутраныя і знешнія супярэчнасці. Прааналізуем выніковую дэкларацыю саміта альянса;
Беларускае радыё запрашае мінчан і гасцей сталіцы на сустрэчу! На Камароўскім рынку сёння любімыя вядучыя, добрая музыка і цікавы інтэрактыў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.