- Перадача: Радыёфакт
- Дата: 12.10.2022
Асноўныя тэмы:
Беларусь і Таджыкістан падпісалі дарожную карту на 2022-2026 гады і яшчэ некалькі важных дакументаў. Сёння новыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ.
Дзяржсакратарыят Савета бяспекі пачаў праверку Узброеных Сіл Беларусі, а МУС правядзе тактыка-спецыяльнае вучэнне па пошуку і знішчэнні магчымых дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў.
У Беларусі працягваецца інфармаванне кіраўнікамі сілавых ведамстваў аб існуючай ваенна-палітычнай сітуацыі ў краіне. Напярэдадні сустрэча прайшла на Мінскім заводзе колавых цягачоў і ў Цэнтральным Доме афіцэраў.
Праект пастановы па кантролі за цэнамі абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі. На пасяджэнне запрасілі кіраўнікоў буйных гандлёвых сетак, прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых органаў.
Дэпутаты сёння збяруцца на чарговае пасяджэнне сессіі Палаты прадстаўнікоў. Сярод дакументаў для разгляду – законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання»
Гарантаванне харчовай бяспекі ва ўмовах эканамічных санкцый абмеркавалі ў Брэсце на тэматычным семінары. У цэнтры ўвагі – імпартазамяшчэнне як нацыянальны праект і комплексная стратэгія развіцця эканомікі.
У Мінску працягваецца праваслаўны фестываль “Радасць”. Сёлета ён упершыню праходзіць на пляцоўцы ў Свята-Елісавецінскім манастыры.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.