Асноўныя тэмы:
Па ўсёй краіне працягваюць работу дыялогавыя пляцоўкі і грамадскія прыёмныя. У іх збіраюць і аналізуюць меркаванні і ініцыятывы жыхароў Беларусі па важных грамадска-палітычных пытаннях.
Нацбанк чакае інфляцыю сёлета каля 6%, ў наступным годзе – каля 5%. Таксама рэгулятар захаваў стаўку рэфінансавання на цяперашнім узроўні.
Праект новай дзяржпраграмы «Энергазберажэнне» праходзіць працэдуру ўзгаднення. Яе асноўная мэта – павысіць энергетычную незалежнасць краіны.
У Мінску падпісаны Мемарандум аб узаемадзеянні паміж Выканаўчым камітэтам СНД і Міжнароднай асацыяцыяй акадэмій навук. Дакумент закліканы садзейнічаць фарміраванню інавацыйнай прасторы.
Магілёўскі ўніверсітэт харчавання стане Беларускім дзяржаўным інжынерна-тэхналагічным універсітэтам. Ва ўстанове прайшла сустрэча з памочнікам Прэзідэнта Беларусі па Магілёўскай вобласці.
На грамадскае абмеркаванне вынесены законапраект «Аб валанцёрскай дзейнасці». Дакумент накіраваны на стымуляванне валанцёрства і павышэнне яго прэстыжу.
Дзяржстандарт плануе стварыць афіцыйны телеграм-канал, які дапаможа вытворцам і спажыўцам набываць бяспечныя і якасныя тавары.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.