Асноўныя тэмы:
Вопыт супрацоўніцтва Беларусі і Расіі павінен быць прыцягальны для іншых краін. У Палацы Незалежнасці абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з Хабараўскім краем Расіі.
Моцны вецер прайшоўся па Беларусі. Ратавальныя работы вяліся кропкава, аднак амаль па ўсёй краіне. З-за паваленых дрэў, на жаль, ёсць загінуўшыя.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў грамадзянства Беларусі 319 чалавек, у тым ліку 290 былых грамадзян Украіны.
Пазіцыя Масквы па пытанні ўступлення Украіны ў Еўрапейскі саюз змянілася. З гэтага часу яна падобная да пазіцыі па ўступленні Украіны ў НАТА.
Сапраўдная школа мужнасці: у Мінску ўручаны падзякі камандуючага Унутранымі войскамі краіны.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.