Асноўныя тэмы:
Прэзідэнты Беларусі і Расіі збіраюцца зноў правесці асабістую сустрэчу? Раскажам, якія факты сведчаць пра гэта.
Саміт СНД у Душанбэ: што выходзіць на першы план у інтэграцыйным аб’яднанні – бяспека ці эканоміка? Каментарый эксперта.
Пераадоленне перашкоды па пантоннай пераправе, стрэльбы са штатнага ўзбраення: працягваецца другі этап праверкі воінскіх часцей і падраздзяленняў беларускай арміі.
21 мільён дрэў плануецца высадзіць падчас акцыі «Дай лесу новае жыццё!». Першыя дрэвы высаджаны ў гэтыя выхадныя на старце акцыі.
Самыя душэўныя святы – Дзень маці і Дзень таты – аб’ядноўвае Тыдзень бацькоўскай любові. Тэматычныя мерапрыемствы пачнуцца сёння па ўсёй краіне.