Асноўныя тэмы:
Інтэграцыя Беларусі і Расіі выходзіць на больш маштабны і змястоўны ўзровень. Рашэнне аб стварэнні новага наднацыянальнага органа – падатковага камітэта Саюзнай дзяржавы – дасць магчымасць сінхранізаваць палітыку падатковых служб дзвюх краін.
Гарантаванне бяспекі па перыметры Беларусі: бяспека не толькі ваенная, але і ў іншых сферах, на якія сучасныя выклікі неабходна адказваць у першую чаргу, – даведаемся ў размове з ваенным экспертам.
Сістэма разумнага горада, медыцынскія і ветэрынарныя прэпараты, распрацоўкі для космасу: Прэм'ер-міністр Беларусі наведаў Мінскі гарадскі тэхнапарк.
Змены заканадаўства па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі. Даведаемся пра нюансы, якія неабходна ведаць у гэтай сферы.
У Лунінецкім раёне закладзены два фруктовыя сады. Новыя сарты яблыні, грушы, алычы, персіка, бружмеля і вінаграду пасаджаны падчас рэспубліканскай акцыі «Сад надзеі-2023».
Адзіны ў Беларусі артылерыйскі цягач СТЗ-5 аднаўляюць у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна». Яго паднялі са дна ракі Шчара ў Мастоўскім раёне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.