Асноўныя тэмы:
Чарговы раўнд расійска-украінскіх перамоў запланаваны на сёння ў фармаце відэасувязі.
Напружанай застаецца сітуацыя ва Украіне з беларускімі дальнабойшчыкамі. Каля 280 беларускіх грузавых аўтамабіляў працягваюць знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і не могуць выехаць.
У Гомельскую вобласць працягваюць прыбываць бежанцы. Усяго з 24 лютага праз беларуска-украінскую граніцу прыбылі каля 680 грамадзян Украіны.
Лепшыя школьнікі краіны ў гэтыя дні атрымліваюць пашпарты падчас акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі». Сёння ў сталіцы цырымонія пройдзе ў гарадской ратушы.
Цягнік гістарычнай памяці: унікальны праект, прымеркаваны да 105-й гадавіны Беларускай міліцыі, аб'яднаў усе пакаленні праваахоўнікаў.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава «Кніжныя скарбы з манастырскага куфара». Упершыню будзе прадстаўлены сапраўдны кніжны скарб, знойдзены ў адным са старадаўніх беларускіх манастыроў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.