Асноўныя тэмы:
У Віцебску ўзнялі афіцыйны флаг «Славянскага базару». Урачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю – сёння ўвечары.
Законапраект аб спрашчэнні атрымання беларускага грамадзянства ўкраінцамі, прыбалтамі і палякамі прапануе парламенту Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі.
У тэрміны і без страт сабраць ураджай збожжавых! У аграрыяў, нягледзячы на надвор'е, гарачая пара.
Новы рэзідэнт у індустрыяльным парку «Вялікі камень» зоймецца вытворчасцю тэст-сістэм і рэагентаў для малекулярнай біялогіі.
Комплексны падыход на рынку працы: цесная работа службы занятасці з мясцовымі прадпрыемствамі і арганізацыямі дае вынікі ў рэгіёнах.
Па слядах патрыятычнай акцыі «Цягнік Памяці»: удзельнікі праекта дзеляцца вопытам з равеснікамі на дыялогавай пляцоўцы ў дзіцячым лагеры «Зубронак».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.