Асноўныя тэмы:
Хто стане дэлегатам Усебеларускага народнага сходу і якія пытанні будзе вырашаць «народнае веча»? На нарадзе ў Прэзідэнта разгледзелі дапрацаваны з улікам грамадскага абмеркавання праект закона аб Усебеларускім народным сходзе і асобныя палажэнні закона аб палітычных партыях.
У Беларусі пачата раптоўная праверка баявой гатоўнасці, мерапрыемства носіць комплексны характар.
Уніфікацыя судовага заканадаўства: якія навацыі будзе ўтрымліваць Кодэкс грамадзянскага судаводства – каментарый эксперта. Дарэчы, сёння праект кодэкса разгледзяць дэпутаты на пасяджэнні сесіі.
Больш за 20 тысяч дзяцей і звыш за 150 арганізацый і прадпрыемстваў прымуць удзел у навагодняй рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Старт на гэтым тыдні.
Святочныя кірмашы і ёлачныя базары: даведаемся, якія падзеі чакаюць беларусаў да навагодніх святаў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.