Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 15.04.2021 (аудио)
  • Перадача: Актуальны мікрафон
  • Дата: 15.04.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 15.04.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Перазагрузка адносін Беларусі і Азербайджана: па выніках візіту Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Баку падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах.

Кіраўнікі парламентаў краін СНД збяруцца сёння ў Санкт-Пецярбургу упершыню пасля абвяшчэння пандэміі.

Больш за 300 прапаноў паступіла ад грамадзян па змяненні выбарчай сістэмы і правядзенні рэферэндуму ў Беларусі. Напярэдадні ў Мінску прайшло другое пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі.

Развіццё прыватнага бізнесу – прыярытэт на пяцігодку: адно з лепшых прыватных прадпрыемстваў Магілёва «Махіна ТСТ» наведаў памочнік Прэзідэнта.

«Дзяржатамнагляд» гарантуе бяспеку пры эксплуатацыі БелАЭС на ўсіх этапах. Асобная ўвага – абыходжанню з адпрацаваным палівам і радыеактыўнымі адходамі.

Экалагічная сітуацыя ў Мінску значна лепш, чым у сталіцах суседніх краін. Скарачэнне брудных выкідаў у паветра звязана з абнаўленнем парку аўтамабіляў, аптымізацыяй арганізацыі дарожнага руху.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: