Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 15.11.2022
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 15.11.2022
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 15.11.2022

Асноўныя тэмы:

Аператыўная абстаноўка ў краіне і развіццё сістэмы органаў унутраных спраў абмеркаваны ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў кіраўніка МУС з дакладам.

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю па пытанні «кампенсацыі ўрону» Украіне. Расія лічыць, што такім чынам заходнія краіны імкнуцца выкарыстоўваць заблакіраваныя расійскія сродкі. Афіцыйны Мінск падкрэслівае, што рэзалюцыя падрыхтавана без правядзення якіх-небудзь кансультацый.

«Гарызонт» у снежні пачне серыйную вытворчасць айчынных ноўтбукаў. Ход мадэрнізацыі аб'ектаў холдынгу праінспектавала старшыня Савета Рэспублікі. Наталля Качанава наведала інавацыйную вытворчасць па выпуску вырабаў для разумнага горада.

Сёння ў Мінску адкрыецца 28-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Прадэкспа-2022». Сярод 100 экспанентаў большасць – айчынныя вытворцы абсталявання і прадуктаў харчавання.

Беларускаму радыё сёння 97 гадоў! Амаль векавая гісторыя нацыянальнага радыёвяшчання пачалася ў 1925 годзе, калі ў эфіры прагучалі першыя словы: «Увага! Гаворыць Мінск!» Сёння радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі правядуць эфірную акцыю «Дзень Беларускага радыё».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: