Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 16.03.2021 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 16.03.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 16.03.2021 (аудио)

Асноўныя тэмы:

У Беларусі пачала работу Канстытуцыйная камісія. Напярэдадні з яе прадстаўнікамі сустрэўся Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў склад Савета Бяспекі. Размова аб удасканаленні яго функцыянавання вялася ў Палацы Незалежнасці напрыканцы лютага.

Ва Ульянаўскай вобласці пачынаецца актыўная фаза сумесных вучэнняў брэсцкіх і ульянаўскіх дэсантнікаў, а на Асіповіцкім палігоне блакітныя бярэты Саюзнай Дзяржавы рыхтуюцца да асноўнага этапу манеўраў.

Сёння ў Мінску абмяркуюць «Разумныя ўстойлівыя гарады» – іх арганізацыйныя і тэхнічныя аспекты развіцця. На гэтую тэму пройдзе форум Міжнароднага саюза электрасувязі.

«Эканоміка, асоба, будучыня» – у Лідскім раёне стартаваў прафарыентацыйны праект, накіраваны на азнаямленне школьнікаў і педагогаў з патэнцыялам рэгіёну.

МНС і Белгідрамет кантралююць сітуацыю з паводкай.

Рэгіянальны этап семінару для баскетбольных трэнераў «Крок у будучыню» пройдзе сёння ў Віцебску.

У Мінску стартуе фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч».

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: