Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 17.05.2021(аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 17.05.2021
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 17.05.2021(аудио)

Асноўныя тэмы:

Лідары краін Еўразійскага эканамічнага саюза на гэтым тыдні разгледзяць фарміраванне рынку газу і ліквідацыю бар'ераў у гандлі. 21 мая пройдзе анлайн-пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

«Паскарэнне лічбавай трансфармацыі» – пад такім дэвізам сёлета праходзіць Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства.

Брэстчыну наведала дэлегацыя Плоўдзіўскай вобласці Балгарыі. Госці азнаёміліся з эканамічным патэнцыялам рэгіёна.

Нацыянальную экспазіцыю Беларусі ўпершыню прадставілі на турыстычнай выставе ў Дубаі.

Капыль сёлета стане сталіцай Дня пісьменнасці. Да сустрэчы гасцей у верасні там пачалі рыхтавацца загадзя.

Гродзенскія студэнты прымуць удзел у будаўніцтве транзітнай магістралі М-1.

Новымі прадметамі даўніны папоўнілася экспазіцыя Старадарожскага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Сёння ў Мінску стартуе фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе «Імклівы мяч». Турнір пройдзе пад эгідай Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Беларускай федэрацыі гандбола.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: