Асноўныя тэмы:
Парламентарыі Беларусі і Расіі абмяркуюць асноўныя напрамкі сумеснай дзейнасці ў галіне навукі і адукацыі. Сёння ў Мінску пройдзе чарговая сесія Парламенцкага Сходу Саюзнай дзяржавы.
Сумеснае камюніке па выніках канферэнцыі па Украіне ў Швейцарыі падпісалі не ўсе удзельнікі сустрэчы. Частка краін палічыла мерапрыемства бессэнсоўным без удзелу Расіі.
Парадак атрымання пенсій і дапамог зменіцца ў Беларусі з 1 ліпеня. Аб навацыях даведаліся ў спецыялістаў Мінпрацы і сацабароны.
Самыя актыўныя жанчыны абмеркавалі пытанні самаразвіцця і рэалізацыі. У Мінску прайшоў форум «Свет жанчын».
Вядзенне падсобнай гаспадаркі набірае папулярнасць. На прыкладзе Горацкага раёна раскажам, чым можна заняцца, каб і грошы зарабіць, і асалоду атрымаць.
У Казані працягваюцца спартыўныя гульні краін БРІКС. Сёння вызначаць прызёраў будуць скакуны ў ваду.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.