Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 17.11.2020 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 17.11.2020
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 17.11.2020 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Прэзідэнт даручыў вызначыцца з новым механізмам дарожнага збору падчас нарады па пытаннях удасканалення парадку збірання дзяржпошліны за допуск транспартных сродкаў да дарожнага руху.

Інфармацыйную бяспеку Саюзнай дзяржавы абмяркуюць удзельнікі экспертнага медыяфоруму. Галоўнае пытанне – супрацьстаянне інфармацыйным пагрозам сучаснасці.

Беларускія і кітайскія маладыя вучоныя і студэнты абмяркуюць магчымасці рэалізацыі сумесных інавацыйных праектаў. На базе тэхналагічнага парку БНТУ сёння пройдзе маладзёжны інавацыйны форум.

Як у сучасных умовах захоўваць стабільнасць і нарошчваць экспарт? Сакрэтамі поспеху падзяліліся на Маларыцкім кансервава-агароднінасушыльным камбінаце.

Месца, дзе раскрываюць таленты. Мазырская дзіцячая мастацкая школа па выніках мінулага года занесена на Дошку гонару Гомельскай вобласці. Яе наведалі нашы карэспандэнты.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае наведаць выставу – інклюзіўны арт-праект мастака Васіля Зянько «Паэзія кропак... Багдановіч».

Шматфункцыянальная хакейная пляцоўка і сучасны гімнастычны гарадок для заняткаў варкаўтам. У Барані пасля рамонту адкрылі спарткомплекс.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: