Асноўныя тэмы:
Да галоўнай палітычнай падзеі года – другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу – застаецца месяц. Галоўнай тэмай стане зацвярджэнне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.
Развіццё дыялогу дзяржавы і бізнесу. Ва ўсіх рэгіёнах краіны сёння пачынаецца Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва.
Ідэі маладых не застаюцца без увагі. Раскажам, як у нашай краіне рэалізуюцца стартапы.
Як жывуць і вучацца будучыя праваахоўнікі? У Акадэміі МУС прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Паразмаўлялі з тымі, хто марыць стаяць на варце парадку.
Нацыянальны радыёэфір ад першых перадач да сучасных тэхналогій. У Нацыянальным гістарычным музеі можна азнаёміцца з тэматычнай выставай да векавога юбілею айчыннага радыёвяшчання.
У Мінску закладзена Алея чэмпіёнаў з сібірскіх кедраў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.