Асноўныя тэмы:
Працягваецца актыўнае абмеркаванне выступлення Прэзідэнта Беларусі на саміце АДКБ, які адбыўся ў панядзелак у Маскве. Акцэнты – на палітычнае узаемадзеянне і каардынацыю.
Краінам ЕАЭС і СНД неабходна разам выпрацоўваць і ўкараняць перадавыя механізмы біржавога гандлю. Яны дапамогуць таваравытворцам пазбегнуць санкцыйнага прэсінгу і бесперашкодна рэалізоўваць сваю прадукцыю.
Лічбавую будучыню Беларусі абмяркуюць у гэтыя дні на маштабным міжнародным форуме «GBC – Дзяржава, Бізнес, Грамадзяне». У Беларусі гатовы дзяліцца напрацоўкамі і праектамі ў IT-сферы.
26 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў зарэгістраваны ў Магілёўскай вобласці. Як прыватны сектар рэагуе на змяненні эканамічнай сітуацыі? Раскажам.
«Сучасная медыцына ў рэгіёнах» – да праекта пад такой назвай далучылася Лідская цэнтральная раённая бальніца.
Канцэрт памяці выдатнага беларускага музыканта і таленавітага дырыжора Міхаіла Казінца пройдзе сёння ў Белдзяржфілармоніі ў межах фестывалю музыкі «Мінская вясна».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.