Асноўныя тэмы:
Патрыятычны форум «Мы – беларусы!» аб'яднаў аднадумцаў: у Мінск прыехалі дэлегацыі з усіх рэгіёнаў нашай краіны.
Курс на поўнае імпартазамяшчэнне: прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» ужо трэць прадукцыі выпускаюць як імпартазамяшчальную.
Эксперымент на ўборцы кукурузы: новы спосаб скарачае тэрміны ўборкі і змяншае страты на полі.
Святочнае прысвячэнне маладых спецыялістаў: новыя кадры сістэмы сацыяльнай абароны Мінскай вобласці прынеслі клятву сацыяльнага работніка.
Нацыянальны Цэнтр інтэлектуальнай ўласнасці праводзіць конкурс сярод моладзі на лепшую работу ў сваёй сферы.
ІV Фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе на гэтым тыдні, у Мінск прыедуць харэаграфічныя і вакальныя калектывы, мастакі, майстры народнай творчасці.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.