Падзяліцца:
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 18.12.2023
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 18.12.2023
«Радиофакт» с Надеждой Лысенко, 18.12.2023

Асноўныя тэмы:

У Беларусі пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права зарэгістраваныя палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў;

Беларусь і Расія падпісалі праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі. Дакумент упершыню прыняты адразу на тры гады - з 2024 па 2026;

Працягваецца візіт прэм'ер-міністра Беларусі ў Маскву. У гэтыя дні Раман Галоўчанка прымае ўдзел ў мерапрыемствах пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД;

Папулярызацыя інавацыйнага прадпрымальніцтва і навуковай дзейнасці. У Мінску прайшоў форум навукі і бізнэса «Інавацыйны шторм»;

Сотні ўлюбёных у прафесію маладых людзей, яркія праекты і магчымасць атрымаць параду ад мэтраў радыё і тэлебачання - усё гэта пра Форум маладых журналістаў. Паглядзім на прафесію вачыма маладых;

Попыт на адпачынак у здраўніцах рэспублікі! Прааналізуем сітуацыю на працягу года і ў навагоднія святы.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: