Асноўныя тэмы:
На гэтым тыдні ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў. Выбарчыя ўчасткі адчыняць свае дзверы ў аўторак у 12 гадзін.
Найбуйнейшыя грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі прынялі рашэнне аб'яднаць намаганні і сумесна забяспечыць назіранне за ходам галасавання на выбарах.
Працягваецца рабочы візіт у Беларусь дэлегацыі Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны на чале з Прэзідэнтам Міларадам Додзікам. У праграме – шэраг сустрэч і перамоў, наведванне прадпрыемстваў.
Беларуская мова аб'яднала Надзвычайных і Паўнамоцных паслоў замежных краін, аккрэдытаваных ў Беларусі. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы вершы нашых класікаў прагучалі ў выкананні замежных дыпламатаў.
Зборная Беларусі па пляжным футболе ўпершыню прабілася ў плэй-оф Чэмпіянату свету.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.